У Міжнародны дзень памяці ахвяр Халакосту тысячы людзей у розных месцах нашай краіны прыходзяць да маўклівых манументаў, каб успомніць аб нявінных ахвярах самай страшнай у гісторыі чалавецтва вайны. У гэты дзень у г.п. Мір прайшоў мітынг-рэквіем, на якім ушанавалі памяць мірных жыхароў, расстраляных ля сценаў старажытнага замка.
Ушанаваць памяць тых, хто пацярпеў ад фашысцкага генацыду, сабраліся кіраўніцтва Карэліцкага райвыканкама, сельгаспрадпрыемстваў раёна, Мірскага сельвыканкама, Карэліцкага РАУС, Следчага камітэта, прадстаўнікі раённых арганізацый і грамадскіх аб’яднанняў, навучэнцы ДУА “Сярэдняя школа г.п. Мір імя Г.І. Сташэўскай” і “Мірскі дзяржаўны каледж”, члены раённай арганізацыі “Камуністычная партыя Беларусі”, усе неабыякавыя грамадзяне.