3 лістапада, напярэдадні Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі, у скверы Мікалаю Арцюху ў райцэнтры карэліччане сабраліся з нагоды гэтай важнай падзеі.
У сваім выступленні сакратар Карэліцкай раённай арганізацыі Камуністычнай партыі Беларусі Марыя Беленава сказала, што дзякуючы Кастрычніцкай рэвалюцыі наш народ набыў дзяржаўнасць, змог зберагчы і ўзбагаціць нацыянальную культуру. Вялікі Кастрычнік паклаў пачатак новай эпосе. Савецкая краіна стала надзеяй усіх прыгнечаных планеты. Многія краіны сталі будаваць новае грамадства, сусветная каланіяльная сістэма распалася. Захаваўшы лепшыя дасягненні савецкай эпохі, мы пабудавалі суверэнную дзяржаву.
Марыя Уладзіміраўна адзначыла, што падчас Вялікай Айчыннай вайны Камуністычная партыя Беларусі была арганізатарам і кіраўніком барацьбы. Героямі былі многія камуністы і камсамольцы, якія ішлі ў авангардзе і паказвалі прыклад. Раённая арганізацыя Камуністычнай партыі Беларусі налічвае ў сваіх радах 31 камуніста. Трэцяга лістапада яе рады папоўніліся — на мітынгу партыйныя білеты ўручылі Аляксандры Крупец і Вользе Несцер.
Да падножжа помніка рэвалюцыянеру-падпольшчыку Мікалаю Арцюху і памятнага знака з нагоды 100-годдзя Кастрычніцкай рэвалюцыі ўскладваюцца вянок і кветкі.